Козел Юрый Мікалаевіч

Юрый Мікалаевіч Козел нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Гнаінскія Дзятлаўскага раёна.
У 1983 годзе скончыў 8 класаў Дзятлаўскай СШ№2, удзельнічаў у школьных выставах. З 1983 па 1986 год вучыўся ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці "чаканшчык мастацкіх і ювелірных вырабаў". Падчас вучобы ўдзельнічаў у выставах, якія праводзіліся ў вучылішчы. Дыпломная праца была прысвечана В. С. Высоцкаму. 
Па заканчэнні вучылішча быў накіраваны на працу ў мастацкую майстэрню раённага Дома культуры г.п. Дзятлава. З 1986 па 1988 год служыў у шэрагах савецкай арміі. З 1988 года Юрый Мікалаевіч працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемстве "Мінскдрэў". У вольны ад працы час займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома культуры Трактарнага завода.
У 1989 годзе з'ехаў у г. Ленінград павышаць свой узровень адукацыі. Займаўся на падрыхтоўчых курсах пры вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай.
У 1992 годзе паступіў на аддзяленне "станковы жывапіс" у Беларускую Акадэмію мастацтваў. Яго настаўнікі - Май Данцыг, Алесь Марачкін, Віталь Герасімаў - прышчапілі яму яснае разуменне мастацкага рамяства. У 1998 годзе скончыў вучобу. Дыпломная работа называлася "Мядзельская легенда".
З 1998 па 2000 год стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. У 2000 годзе ўступіў у Саюз мастакоў. У 2001 годзе сумесна з братам Іванам у Мінску ў Мастацкай галерэі "Lasandr" арганізавалі персанальную выставу.
Юрый Мікалаевіч усё часцей удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх выставах, сам займаецца педагогікай. Працуе ў рэалістычным напрамку: партрэт, пейзаж, нацюрморт, кампазіцыя.
Удзельнічаў у наступных выставах:
1995 год - рэспубліканская мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску "Дарогамі Вялікай Перамогі", рэспубліканская мастацкая выстава "Палітра ХХ стагоддзя", рэспубліканская мастацкая выстава "50 гадоў Акадэміі мастацтва Рэспублікі Беларусь", выстава жывапісу Юрыя і Івана Козел ў Дзятлаўскім музеі народнай славы.
1996 год - рэспубліканская мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску "Беларуская Акварэль", рэспубліканская мастацкая выстава " Чарнобыль. Боль. Надзея.”
1997 год - рэспубліканская мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску "Мастак і горад".
1998 год - рэспубліканская мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску "Зямля Палесся", рэспубліканская маладзёжная выстава"Панарама".
1999 год - рэспубліканская мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску "Пад белымі крыламі, рэспубліканская мастацкая выстава" да 200-годдзя з дня нараджэння А. С. Пушкіна".
2000 год - рэспубліканская маладзёжная выстава "Новыя імёны".
2001 год - рэспубліканская мастацкая выстава "Беларусь - трэцяму тысячагоддзю", г. Мінск.
2003 год - персанальная выстава жывапісу сумесна з братам Іванам у Музеі беларускага кіно, г. Мінск, выстава жывапісу "След на зямлі" Івана і Юрыя Козел у Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.
2007 год - выстава ў бібліятэцы імя Ф. Багушэвіча ў г. Мінску "Табе, мой Мінск, любоў і натхненне!", прысвечаная 940-годдзю горада; выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі "Арт-крок-2007".
2010 год - міжнародная выстава "Ціхае жыццё" да 200-годдзя І. Хруцкога. Нацюрморт. Нацыянальная бібліятэка РБ; рэспубліканская мастацкая выстава "Краявід-2010", г. Мінск.
2018 год - персанальная выстава мастака ў Палацы мастацтва ў Мінску, якая прысвечана 50-гадоваму юбілею жывапісца.
Творы мастака знаходзяцца ў фондзе беларускай Акадэміі мастацтваў, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой
Публікацыі ў Беларусі:
газета Перамога: №21.21-03.2001, № 101.29.12.2007.,№87.8.06.2008.,
КУЛЬТУРА №45.8-06.2003 г. ,
Журнал МАСТАЦТВА №12.2007 ст. 21. №2.2002 ст. 19. №7.2001.арт. 33, №1 .1999. арт. 4044
Альбом-каталог выставы "Беларусь трэцяму тысячагоддзю" Мінск 2001.
Некаторыя работы мастака
Нацюрморт з бэзам

Нацюрморт

Ля вады

Пейзаж з бярозамі
Матэрыялы часткова ўзяты з Дзятлаўскага гісторыка-краязначага музея

Комментариев нет:

Отправить комментарий