Вензавецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа



Дырэктар установы: Франюк Ганна Іванаўна, тэлефон 67-0-45
Адрас: Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, а.г.Вензавец, вул.Цэнтральная, 1б.
Тэлефон: 67-0-73, адрас электроннай пошты: dtshven@mail.grodno.by, адрас сайта: www.venzovec.schools.by
Год пабудовы будынка: 1970 год
Колькасць навучэнцаў: школа – 70 вучняў, дашкольныя групы – 28 выхаванцы
Зменнасць заняткаў: 1 змена
Колькасць работнікаў: педагогі – 24, тэхперсанал - 10

Гісторыя ўзнікнення школы
У 1859 годзе з прычыны жахлівай масавай непісьменнасці сялянства па ініцыятыве Міністэрства народнай адукацыі Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце, як і ў многіх іншых, пачалося заснаванне народных школ. Праз год у Вензаўцы сапраўды з'явілася царкоўна-прыходская школа.
1922 год
 У 1920 годзе на сродкі казны ў вёсцы Вензавец была пабудавана пачатковая (польская, як яе называюць) 4-класная школа. Сялянскія дзеці вучыліся ў ёй бясплатна. Працягнуць адукацыю можна было ў Дзятлаве, праўда, ужо на платнай аснове. Акрамя таго, у старэйшую школу прымалі пераважна дзяцей католікаў.
2007 год
 У выніку жудасных пажараў, якія адбываліся ў 1939 годзе, згарэла вельмі шмат дамоў Вензаўца (амаль цэлы канец вёскі), у тым ліку і школа. Аб тых сумных падзеях сёння напамінае мянушка "галавешкі", якой называлі пагарэльцаў, а затым і ўсіх жыхароў вёскі. 
 Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскіх акупантаў школа часова знаходзілася ў доме насупраць царквы.
 Пазней, у гады Другой сусветнай вайны, старую школу ў Вензаўцы спалілі партызаны, якія не маглі дапусціць, каб у ёй жылі "народнікі" (салдаты зноў створанай "Народнай арміі").
Пасля вайны недалёка ад Вензаўца, ва ўрочышчы мураванкі, рэпрэсавалі адну заможную сям'ю. У 1949 годзе дом рэпрэсаваных разабралі і перавезлі бярвенні ў Вензавец, дзе на фундаменце старой, згарэўшай школы пабудавалі новую, савецкую, якая праіснавала да 1970 года.  У памяшканні школы размясцілі яшчэ 5 і 6 класы, а 7-мы класны пакой перанеслі ў суседні дом насупраць. Школа стала, такім чынам, сямігодкай, а з 1960-61 навучальнага года - васьмігодкай. Шмат гадоў  у колiшнiм бу­дынку школы месцiўся калгасны iнтэрнат. Але ў 2009 годзе і  ён – згарэў.
1980 год

У 1969 годзе дзве васьмігодкі - Гірыцкую і Вензавецкую - аб'ядналі ў сярэднюю школу. Пасля доўгіх і сур'ёзных спрэчак, дзе ёй быць, - у Вензаўцы або ў Міроўшчыне, правялі канчатковае рашэнне аб будаўніцтве сярэдняй школы ў вёсцы Вензавец - цэнтры калгаса. 
Першыя выпускнікі
Адкрыццё школы адбылося ў 1970 годзе. Спачатку ў ёй, зразумела, было толькі 9 класаў. Таму ў 1970/71 навучальным годзе не было выпуску. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 13 вучняў у 1971/72 навучальнага года:
1. Белавус Таццяна 1955 г.н.
2. Кармільчык Святлана 1953 г.н.
3. Татарчык Мікалай 1955 г.н.
4. Рагач Лідзія 1954 г.н.
5. Хаміцкі Мікалай 1955 г.н.
6. Багуслаўчык Тамара 1955 г.н.
7. Жук Ірына 1955 г.н.
2000 год
8. Жамойдзік Валянціна 1955 г.н.
9. Шапурка Раіса 1955 г.н.
10. Панкевіч Вячаслаў 1955 г.н.
11. Нікіпорчык Валянціна 1954 г.н.
12. Губар Ірына  1955 г.н.
13. Кажала Надзея 1955 г.н.
2010 год
 У 2003 годзе  Вензавецкую сярэднюю школу ўзначаліла былая выпускніца школы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Франюк Ганна Іванаўна.
Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 19.06.2007 года № 260 Вензавецкая сярэдняя школа рэарганізавана ва ўстанову адукацыі  Вучэбна - педагагічны комплекс  ”Вензавецкі   дзіцячы  сад -  сярэдняя   школа”. 
Ва ўмовах аграгарадка школа набыла новае аблічча.

        Матэрыялы ўзяты з Летапісу школы

Комментариев нет:

Отправить комментарий