КСУП "Вензавец"


У 1952 годзе пасля шэрагу арганізацыйных пераўтварэнняў мясцовых калектыўных гаспадарак у Вензаўцы быў утвораны калгас "Чырвоны Кастрычнік", які ў 2003 годзе перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Вензавец", а 01.09.2006 года адбылося аб'яднанне СВК "Вензавец" з СВК "Сачыўляны" шляхам далучэння апошняга да СВК "Вензавец".
Будынак КСУП. Аўтар фота: Клімко А.
02.11.2016 года ў выніку рэарганізацыі СВК "Вензавец" у форме пераўтварэння згодна з рашэннем агульнага сходу членаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва створана камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Вензавец". 
У вытворчай структуры аграгарадка Вензавец - дзве малочна-таварныя фермы, адна з іх - новага пакалення, аснашчаная сучасным тэхналагічным абсталяваннем для ўтрымання 1000 галоў буйной рагатай жывёлы. Яшчэ на адной ферме ў Вензаўцы вырошчваюцца племянныя цёлкі для абнаўлення малочнага статка.
У аграгарадку месціцца мехдвор з рамонтнымі майстэрнямі. Працуе сталярны цэх.  
Зернесушыльны комплекс. Аўтар фота: Бойка В.
Месцазнаходжанне арганізацыі: Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, вул. Новая, 1в., размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Гродзенскай вобласці, у 7 км ад раённага цэнтра г. Дзятлава і ў 142 км ад абласнога цэнтра г. Гродна. У склад прадпрыемства ўваходзіць 18 вёсак з насельніцтвам 1856 чалавек.
Праз аг. Вензовец праходзіць шаша М-11 на ўчастку Дзятлава-Слонім. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца ў Наваельні за 20 км ад Вензаўца (лінія Ліда - Баранавічы). Вырабленую прадукцыю прадпрыемства здае: малако - на Дзятлаўскі сыраробны завод - 7 км, мяса - на Слонімскі мясакамбінат - 43 км, у КСУП "Слава працы" Дзятлаўскага раёна - 10 км, збожжа - на Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў - 20 км, Лідскі хлебазавод - 61 км, лён - на Дварэцкі льнозавод - 21 км, цукровыя буракі - Скідзельскі цукровы камбінат - 110 км ад цэнтральнай сядзібы прадпрыемства. Аб'яднанне "Аграсэрвіс", адкуль кааператыў атрымлівае ўгнаенні, гаруча-змазачныя матэрыялы, размешчаны ў г.п. Наваельня. У цэлым геаграфічнае становішча гаспадаркі спрыяльна адбіваецца на сельскагаспадарчай вытворчасці ў плане зніжэння транспартных выдаткаў.
Аўтар фота: Бойка В.
КСУП "Вензавец" займаецца вытворчасцю, нарыхтоўкай і рэалізацыяй сельскагаспадарчай прадукцыі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі: вырошчванне буйной рагатай жывёлы, вытворчасць малака. Раслінаводства прадстаўлена вырошчваннем збожжавых культур, рапсу, цукровых буракоў.
На тэрыторыі гаспадаркі функцыянуюць два вытворчыя ўчасткі. Вытворчая база КСУП «Вензавец» ўключае ў сябе:
1 малочна-таварны комплекс на 1000 галоў;
2 малочна-таварныя фермы;
3 фермы па дагадоўвання і адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы.
Рэльеф тэрыторыі КСУП выраўнаваны, паніжаны. Землі прадпрыемства ў асноўным дзярновападзолістыя, супяшчаныя. У сувязі з наяўнасцю вялікай колькасці дарог, меліярацыйных каналаў, сажалак і вадаёмаў, лясы, палі ў асноўным мелкаконтурныя, складанай канфігурацыі. Клімат у цэлым з'яўляецца спрыяльным для вырошчвання большасці сельскагаспадарчых культур, раяніраваных для дадзенай зоны.
Агульная зямельная плошча, якая знаходзіцца ў землекарыстанні прадпрыемства, складае больш за 6,0 тысяч га, з іх 5470 га займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры сельскагаспадарчых зямель займае ралля.

Комментариев нет:

Отправить комментарий