Помнікі жахлівых падзей


Дом у лясніцтве ў вёсцы Вензавец, у які ўвесну 1944 года перавялі ўсіх хлопцаў інтэрнацыянальнага піянерскага лагера часоў вайны
З гісторыі...
Улетку 1941 года ў Наваельні быў арганізаваны міжнародны піянерскі лагер. У пасёлак прыехалі славакі, чэхі, балгары, кітайцы, аўстрыйцы. Дзеці рэвалюцыянераў розных краін, палітэмігрантаў. Нават адзін мурынка быў - Джэм Камагораў, якога мясцовыя выхавальнікі спачатку асабліва старанна мылі ў лазні. 
Аўтар фота: Ківуля У.
Калі пачалася вайна, дзеці спадзяваліся, што за імі прыйдзе аўтобус з Масквы. Але так, зразумела, нічога і не дачакаліся. Хоць аўтобус з Мінска за дзецьмі адпраўлялі, але ён трапіў пад бамбёжку. У Наваельню немцы ўварваліся на сёмы дзень вайны. Дзеці па-ранейшаму заставаліся ў піянерскім лагеры. Сцяг і гальштукі папярэдне спакавалі ў металічную скрыню і закапалі ў лесе. Немцы выгналі дзяцей з лагера, размешчанага ў памяшканні школы. Так пачаліся доўгія блуканні і пакуты дзятвы іншых краін
Самых маленькіх забралі да сябе жыхары Наваельні, навакольных вёсак і хутароў. Хтосьці з хлопцаў пайшоў на ўсход. Траім-Іёнцы Чынгелаву, юрэ Галавіну, Юлію Геры - удалося дайсці да Смаленска. Юлій стаў партызанскім разведчыкам і ў Маскву вярнуўся толькі 8 ліпеня 1944 года. Іёнку ўсынавілі пскоўскія сяляне. Юрый пасля шматлікіх выпрабаванняў вырваўся з нямецкага тылу. Для астатніх дзяцей, якія засталіся ў Наваельні, у пустой закінутай хаце быў арганізаваны своеасаблівы прытулак. Працавалі там Лідзія Пятроўна і Барыс Станіслававіч Ульянаўскія, Зінаіда Мікалаеўна Кушнір, Яўгена Сямёнаўна Адамчык, Аграфена Еўдакімаўна Назарава.
Дзецям дапамагалі партызаны. Некалькіх дзяўчынак удалося вывесці з прытулку. Як батрачак-пастушак іх прыбудавалі на хутарах. Па заданні партызан дзяўчынкі збіралі звесткі пра фашыстаў, вялі кошт эшалонаў, якія рухаліся праз Наваельню. У красавіку 1943 года прытулак расфарміравалі, а дзяцей перавялі ў Дзятлава. Аб тым, у якіх умовах жылі дзеці, сведчыць ужо той факт, што 76 хлопчыкаў і дзяўчынак памерлі ад тыфу, шкарлятыны, голаду. Усе яны пахаваныя на дзятлаўскіх могілках.
Увесну 1943 года выхавальніца Марта, якая толькі што прыбыла з Вільні, данесла фашыстам, што сярод піянераў знаходзяцца дзве габрэйскія дзяўчынкі. Валю Геры і Ружу Авербах адправілі ў жандармерыю Навагрудка і там расстралялі. Добра, што не ведала нячулая выхавальніца аб тым, да прыкладу, чыя дачка юная кітаянка Чы Ян. Інакш бы і ў дачкі маршала Чжу Дэ, камандуючага 8-й Народна-вызваленчай арміяй Кітая, лёс склаўся б інакш...  
Увесну 1944 года ўсіх хлопцаў перавялі ў лясніцтва ў вёску Вензавец. Там дыслакавалася і карная брыгада, якой камандаваў эсэсавец Камінскі з пасёлка Локаць. Дзеці служылі свайго роду прыкрыццём ад удараў партызан. З набліжэннем фронту піянераў пагрузілі на станцыі Наваельня ў эшалон і адправілі на захад. Эшалонам смерці называлі гэты вандроўны дзіцячы лагер... Вызвалілі дзяцей толькі восенню 1944 года ў Карпатах.


Помнік загінуўшым землякам
Усталяваны ў 1967 годзе з мэтай ушанавання памяці 87 землякоў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 










Індывідуальныя магілы каля Царквы Святых Пятра і Паўла
Пахаваны мірныя жыхары Губар Канстанцін і Бомбер Вольга, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29 чэрвеня 1941 года.

Комментариев нет:

Отправить комментарий