Царква Святых Пятра і Паўла


Аўтар фота: Абражэй А., @temaphoto02
Пра царкву Святых Пятра і Паўла ў аг. Вензавец (раней Вязавец), як і пра многія сельскія храмы напісана вельмі мала. У "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", у артыкуле, прысвечаным гісторыі гэтага населенага пункта (калісьці мястэчка, а цяпер цэнтра сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) за масай падзей і асоб, пачынаючы з другой паловы 15 стагоддзя, дадзены храм згадваецца толькі між іншым. Першы раз у пераліку таго, што ўяўляла з сябе сяло Вензавец ў 1885 годзе (90 двароў, 850 жыхароў, царква, школа, праводзіліся кірмашы) , а ў другі раз - у апошнім сказе гэтага артыкула; "...Помнікі архітэктуры 19 стагоддзя - Петра-Паўлаўская царква".
1900 год
У энцыклапедычным даведніку "Архітэктура Беларусі" (Мінск, 1993) пра гэты "помнік архітэктуры" чамусьці зусім забыліся згадаць.  
     Значна вялікая ўвага нададзена Петра – Паўлаўскай царкве ў даведніку А. М. Кулагіна аб праваслаўных храмах на Беларусі, які выйшаў у Мінску ў 2001 годзе. Тут, у прыватнасці, гаворыцца, што гэта царква была пабудавана ў 1875 годзе з цэглы і бутавага каменя. Ініцыятарам гэтага будаўніцтва быў мясцовы святар Антоній Васілеўскі, а аўтарам яе праекта - Гродзенскі губернскі інжынер Крыжаноўскі. Разлічаны храм быў на 350 вернікаў. Новая царква была пабудавана на месцы старой драўлянай царквы, якая існавала з 1755 года. У 1871 годзе яна была разабрана, і на яе месцы ў цэнтры вёскі, пры паштовым тракце Навагрудак – Вільня быў узведзены храм Святых Пятра і Паўла. Тут жа была невялікая архітэктурная характарыстыка гэтай будове.
1941 год
Наш час
У фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў горадзе Гродна быў выяўлены "Царкоўна-прыходскі летапіс Вензавецкай царквы", складзены ў 1934 годзе настаяцелем царквы святаром Міхаілам Лаўровым. Працягам яе з'яўляецца "Пачасовы летапіс царквы", у складанні якога ў наступныя гады прымалі святары Іаан Кот і Сяргей Бяляеў. Гэты дакумент значна пашырае нашы ўяўленні не толькі пра гісторыю храма, але і ў цэлым аб прыходскім жыцці. На жаль, першая старонка рукапісу не захавалася. 
У савецкі час царква не зачынялася, у ёй заўсёды ішла служба.
І ў наш час царква Святых Пятра і Паўла адкрыта. Усе жадаючыя прыходзяць у яе каб памаліцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх, аб супакаенні памерлых.

Выпускнікі школы на службе

Легенда царквы

Было гэта ў час руска – шведскай вайны. У вёску заступілі шведы. Частка іх з коньмі размясціліся ў Пятра - Паўлаўскай царкве. Адзін з воінаў, выняўшы шаблю з похваў, ударыў па іконе Божай Маці. Блюзнер адразу аслеп. Божае пакаранне спасцігла і ўвесь атрад шведскіх коннікаў. Яны ўсе аслеплі і, ухапіўшыся за хвасты сваіх коней, яны шукалі дарогу. А адзін з блюзнераў секануў шабляй па іконе Божай Маці і рассек палатно. У такім выглядзе цудатворны вобраз Божай Маці і па гэты дзень знаходзіцца ў храме Святых апосталаў Пятра і Паўла і дапамагае ўсім, хто з вераю і любоўю просіць нябеснай дапамогі, апякунства і заступніцтва Багародзіцы.


Publish at Calameo

Архіўныя фотаздымкі былі знойдзены ТУТ

Комментариев нет:

Отправить комментарий