Мармыш Яна Ўладзіміраўна


Фота за асабістага архіва Мармыш Я.
Мармыш Яна Ўладзіміраўна нарадзілася 24 чэрвеня 2000 года ў аг.Вензавец, Дзятлаўскага раёна, Гродзенскай вобласці. У 2017 годзе скончыла Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, скончыла музычную школу па класе фартэпіана. Прафесійна займацца вакалам пачала ў 14 гадоў, і гэта была ўзорная студыя Viva ў г.Гродна. З 2017 года – студэнтка Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтва. 
Ушчэ ў дзіцячым узросце прымала ўдзел у розных конкурсах і фестывалях:
Мармыш Я. з педагогам па вакалу Атрашкевіч А.В.
Лаурэат II ступені міжнароднага  фестывалю конкурса «Радуга над Витебском»;
Лаурэат I Адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Зажигаем звёзды – 2014» Лаурэат III ступені рэспубліканского конкурсу «Юныя таленты Беларусі»;
Лаурэат III ступені VI Адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок”;
Лаурэат I ступені  абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Здравствуй, мир!»
Лаурэат II ступені абласнога фестывалю «Масты Надзей»;
Дыпламант II ступені адкрытага абласнога фестывалю патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй», прысвечанага 70-годдзю Перамозе;
Дыпламант II ступені абласнога фестывалю-конкурса «Таленты Прынямоння»
У 2015 годзе атрымала абласную прэмію імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко.
Яна Мармыш стала лепшай сярод канкурсантаў XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” і атрымала гран-пры імя Уладзіміра Мулявіна – “Крыштальная гітара”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий