Козел Іван Мікалаевіч


Козел Іван Мікалаевіч нарадзiўся 29.04.1962 у в. Нёўда Навагрудскага раёна, Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Гернікаўскую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 па 1981 год вучыўся ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па мпецыяльнасці "мастак роспісу па драўніне". З 1981 па 1983 год служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля службы ў арміі працаваў мастаком-афарміцелем на аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. У 1984 годзе Іван Мікалаевіч з'ехаў у Мінск, дзе з 1985 па 1990 год працаваў мастаком-афарміцелем у трамвайна-тралейбусным упраўленні. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома культуры Мінскага трактарнага завода. З 1990 па 1996 год вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва на аддзяленні жывапісу. Дыпломную работу выконваў на Чарнобыльскую тэму і назваў сваю карціну "Малітва". Як і яго брат Юрый, вучыўся у М.В. Данцыга і, А. А. Марачкiна. З 1997 па 2000 год стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу, пераважна ў пейзажы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.
З 2001 года выкладае ў гiмназii-каледжы мастацтваў I .В.Ахрэмчыка.
З 1989 года пастаянны удзельнiк рэспублiканскiх i міжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 50):
1997 год - мiжнародны пленэр мастакоў СНД г. Бiшкек, Кыргыстан.
1998 год – фестываль «Творчество молодых» г. Масква.
2001 год рэспубліканская мастацкая выстава “Беларусь – ІІІ тысячагоддзю”.
2003 год - персанальная выстава жывапісу у музеі белрускага кіно, г.Мінск.
2008 год – I-ая Рэспублiканская бiенале жывапісу, графiкi i скульптуры, прысвечаная 70-годдзю Беларускага саюза мастакоў, г. Мiнск, III-цi мiжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны В.К.Цвiрко, г. Мінск.
2010 год – II-ая Беларуская бiенале жывапісу, графiкi i скульптуры, г.Мiнск.
2012 год – II -гi фэст Беларускага духоўнага мастацтва, г.Мiнск, рэспубліканская мастацкая выстаўка “Ад Менска да Мінска”.
2013 год – мастацкая выстава «Праект».
2014 год - IV Беларуская бiенале жывапісу, графiкi i скульптуры “Формазмест – 703” г. Мiнск.
2015 год – мастацкая выстаўка “Лабірынт-2”.
2016 год – рэспубліканская мастацкая выстаўка “Князь Альгерд у выяленчым мастацтве”, міжнародны пленэр “Русская Атлантида”, г. Аляксандраў Уладзімірскай вобл., Расія, V біенале жывапісу, графікі і скульптуры “Бі-5”, рэспубліканская выстаўка да ХХІІ з`езду БСМ.
 Персанальныя выставы:
1995 год – Дзятлаўскi музей народнай славы.
2001 год – музей гiсторы i беларускага кiно, галерэя « LaSandr » г.Мiнск.
2003 год – Дзятлаўскi гісторыка-краязнаўчы музей.
2003 год – музей гiсторы i беларускага кiно, галерэя «ONIK », г. Мiнск.
2010 год – Дом-музей А.Мiцкевiча , г.Навагрудак.
2012 год – Палац мастацтваў, г. Мінск (да 50-годдзя з дня нараджэння мастака)
2012 год  – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей “Родная старонка”
2013 год – “Пейзажы Беларусі”. Пад час правядзення ХІІІ свята музыкі “Заслаўе-2013”
Творы знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Доме-музеi А. Мiцкевiча ў Навагрудку, лiтаратурным музеi М.Багдановiча ў Мiнску, Дзятлаускiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Крычаўскiм гiстарычным музеi, прыватных зборах Беларусi , Расіі, ЗША і інш.
Некаторыя работы мастака
Ружа і букет язміну

Восень на Белай дачы

Пасля дажджу

На Вячы
Матэрыялы часткова ўзяты з Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Комментариев нет:

Отправить комментарий