Сачыненні дзяцей аб вайне


Я хачу
Я хачу, каб свяціла ўсім сонца,
І неба блакітным было.
А не кроў лілася без конца,
І не дым узвіваўся гурбой.

Я хачу, каб не свісталі кулі,
Снарады каб не рвалі, а пасля,
Каб не лілі слёз сваіх матулі,
Хачу каб радавалася Зямля.

Слезы маці, якія згубілі сыноў,
І салдаты, якія загінулі.
Людзі, якія папалі ў палон,
Не вярнуліся да дому радзімага.

Сонца ззяе, птушкі пяюць,
Людзі ад радасці плачуць.
Ветэранам ордэн новы куюць,
Перамога. І ўсе шчасліва жывуць.

Каб не засталіся дзеці сіротамі,
Дарослыя – без даху над галавой.
І сонца ззяла з ахвотаю.
Трэба каб вайны не было над зямлей.
Маленчык Аляксандра, выпускніца Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы, аг.Вензавец
  
Я хачу
Я хачу, каб жылося ўсім мірна,
У адзінай і дружнай сям’і.
Я хачу – і гэта не дзіўна
Я, бацькі і сябры ўсе мае.

Я хачу, каб свяціла ўсім сонца,
І дождж паліваў бы зямлю,
А не кроў лілася без конца
Кожны дзень я аб гэтым малю.

Я хачу, каб было ўсім добра,
І не ведалі гора, бяды.
Я хачу, каб заўсёды і доўга
Чалавецтва жыло на зямлі.

Я хачу, каб было ва ўсіх шчасце
І надзея, і вера, любоў…
І ўсе людзі віталіся: “Здрасце!”
Каб вайна не вярнулася зноў.
Пульша Андрей, выпускнік Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы, в.Юравічы

Дзеці ў Час Вялікай Айчыннай вайны.
Усе мы ведаем, што ў 20 стагоддзі Беларусь і іншыя краіны СССР напаткала страшнае нашэсце - вайна. Яна не пакінула нікога ў баку: ні дзяцей, ні дарослых, ні старых. Усе людзі бачылі ў гэты час толькі разбурэнні, кроў, адчувалі боль, голад, страх.
Цяжэй за ўсё прыйшлося дзецям. Бо ў такія юныя гады ім давялося ўбачыць не дзіцячую жорсткасць. За 4 гады вайны яны адчувалі столькі страху, колькі мы не адчувалі ўсё сваё мірнае жыццё. Многія дзеці сталі ахвярамі вайны. Іх забівалі, яны траплялі ў лагеры, бачылі жорсткія забойствы родных людзей і чужых. Многія не разумелі жорсткасці, але стараліся абараніць сябе і ўнесці хоць бы невялікую часцінку ў Вялікую Перамогу, дзеці дапамагалі партызанам абараняць Радзіму. Яны не біліся ў істэрыцы, не сканчалі жыццё самагубствам, а мужна ваявалі супраць ворагаў. Не гледзячы на тое, што яны не мелі ніякага дачынення да вытокаў страшнай вайны.
Цяжка ўявіць, колькі ахвяраў і разбурэнняў прынесла Вялікая Айчынная вайна. І вялікая колькасць дзяцей апынуліся ў ліку гэтых ахвяр. Выжыўшы, яны змаглі б унесці вялікі ўклад у развіццё сваёй краіны, але гэтаму не наканавана было здарыцца.
Не рэдка мы траплялі ў сітуацыі, калі здаецца, што мы самыя няшчасныя. Але на самай справе гэта няшчасце складае мінімальную частку няшчасцяў дзяцей, якія перажылі вайну. За што ім гэта пакаранне? Бо яны проста апынуліся ў гэтым месцы, у гэтую гадзіну, гадзіну вайны? І гэтых выпадковых чалавечкаў ніхто не шкадаваў. З імі абыходзіліся вельмі жорстка. Але дзеці ў адважнасці, смеласці не саступалі дарослым.
На мой погляд, самае страшнае, што магло дагнаць дзяцей падчас вайны - гэта забойства бацькоў у іх на вачах. Менавіта гэтым карысталіся немцы. Яны збівалі, мучылі бацькоў перад дзецьмі. Толькі навошта ім гэта было трэба? Гэта мы ніколі не даведаемся. Мы толькі бачым, што вайна паламала мноства нявінных лёсаў, пакінуўшы велізарны крывавы след на зямлі.
Дзеці і вайна. Гэта зусім не спалучальныя рэчы. Але іх злучае жыццё. З гэтага выцякаюць жудасныя наступствы. Цяжка бачыць дарослым нянавісць дзяцей да каго-небудзь, не гледзячы на тое, што гэта апраўданая нянавісць. Але дзіця лягчэй забіць, бо ён не створаны для вайны.
У страшныя часы 20 стагоддзя дзецям даводзілася галадаць, мерзнуць, хавацца. І яны гадамі не бачылі сваіх бацькоў. Ім даводзілася даглядаць за малодшымі. Многія ўжо ў дзіцячыя гады ўзялі зброю, забілі чалавека. Вайна паламала ім ўсё жыццё.
Кожны ведае аб вайне, але не ўсе памятаюць пра маленькіх героях, якія перажылі страшныя часы. Нельга дапускаць вайны, хоць бы таму, што з-за яе гінуць дзеці, якія жадаюць жыць на мірнай зямлі.
Кармільчык Наталля, выпускніца Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы, аг.Вензавец


Комментариев нет:

Отправить комментарий