Аграгарадок для жыцця


На базе вёскі Вензавец утвораны аднайменны аграгарадок, які цяпер з'яўляецца адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам КСУП "Вензавец".
Аграгарадок газіфікаваны. Яго новыя мікрараёны забяспечаны камунальнымі зручнасцямі - водаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем. 
Паркавая зона. Аўтар фота: Хітрык А.
Па праграме добраўпарадкавання асфальтаваныя вуліцы, абгароджаныя мехдвор, зернесклады, устаноўлена агароджа на вуліцы Новай. З верасня 2019 года вядуцца работы па абнаўленні фасаду і замены даху будынка, дзе размешчаны Дом культуры, сельская бібліятэка і ФАП. На бліжэйшую перспектыву запланавана добраўпарадкаванне паркавай зоны.
Інфраструктура аграгарадка:
магазін “Родны кут”;
ФАП;
Дом культуры;
сельская бібліятэка; 
Магазін "Родны кут". Аўтар фота: Клімко А.
аддзяленне паштовай сувязі;
дзіцячы сад – сярэдняя школа.
Культурнае жыццё ў аграгарадку даволі насычанае. На базе Дома культуры сістэматычна праводзяцца досугавыя мерапрыемствы для мясцовых жыхароў і не толькі. На канцэртных праграмах заўсёды аншлаг. Традыцыйна святкуюцца Дажынкі, свята вёскі, Купалле...
Таксама папулярнасцю карыстаецца ўжо ўсім палюбіўшаеся Свята касцоў, якое праводзіцца кожны год пачынаючы з 2016 года ў 2 нядзелю чэрвеня. У ходзе свята вызначаюцца лепшыя касцы Дзятлаўскага раёна, лепшыя каманды-прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Падчас свята праводзіцца абрад благаслаўлення на касьбу. Арганізуецца майстар-клас па кляпанні касы мясцовымі жыхарамі. Вензавецкая школа ладзіць тэматычныя выставы. Працуюць падворкі, гандлёвыя кропкі. Гісторыка-краязнаўчы музей і народныя ўмельцы прапануюць сувеніры і бяспройгрышную латарэю. Дзятлаўскі лясгас частуе і прапаноўвае мёд, у яго таксама можна набыць лазневыя венікі.
А пасля для жыхароў і гасцей прапануецца канцэртная праграма Дзятлаўскага і іншых раёнаў.





Комментариев нет:

Отправить комментарий