Гістарычныя звесткі


У летапісах Вензавец пачынае згадвацца з XV стагоддзя: у 1451 годзе Вялікі князь Літоўскі Казімір Ягелончык падараваў "двор Вязавец" канцлеру  ВКЛ  Міхалу Кезгайлу.
          У пачатку XVI стагоддзя маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі, а з 1566 года - Еранім Сяняўскі, які атрымаў яго праз шлюб з дачкой Ф. Заслаўскага Ганнай. На карце 1613 года Вензавец пазначаны як мястэчка. 
Еранім Сяняўскі. Герб
Герб Сапегаў
Герб Палубінскіх
         У XVII стагоддзі Вензавец быў у валоданні Сапегаў і Палубінскіх, у гэты час тут функцыянаваў каталіцкі храм, дзе захоўваўся абраз Божай Маці, які шанаваўся цудатворным. У XVIII стагоддзі гарадок уваходзіў у склад Здзецельского (суч. Дзятлава) графства Радзівілаў. У 1775 годзе тут былы 53 двары, 2 млыны, карчма.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Вязавец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. 
Да 1875 года ў цэнтры Вензаўца пры паштовым тракце Навагрудак-Вільня габрэйскія падрадчыкі Нахман Буткоўская, Абрам Прэхнер і Шымон Скідзельскі пабудавалі ў архітэктурным стылі барока і традыцыйнага народнага дойлідства каменную Свята-Петрапаўлаўскую царкву, на ўзвядзенне якой імперская казна выдаткавала 9700 рублёў срэбрам. У 1878 годзе ў Вензаўцы меліся крама і народнае вучылішча. У 1886 годзе гарадок засялялі 850 жыхароў, і тут штогод 29 чэрвеня праходзіў кірмаш. 
Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921) Вензавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ўвайшоў у склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. 
У 1939 годзе Вензавец увайшоў у склад БССР, з 1973 года - цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны большасць яўрэйскага насельніцтва пасёлка была знішчана ў Дзятлаўскім гета. У 1970 годзе тут было 145 двароў і 485 жыхароў, у 1992 годзе - 164 двары і 538 жыхароў.

          Матэрыялы са свабоднай энцыклапедыі "Віпіпедыя"

Комментариев нет:

Отправить комментарий